Добро пожаловать!
Www.istmira.Ru
 
Первобытное общество
Древний мир
Средние века
Новое время
Новейшее время
Первая мировая война
Вторая мировая война
История России
История Беларуси
Различные темы



Контакты

 

 

логин *:
пароль *:
     Регистрация нового пользователя
 Беларускае народнае адзенне Страница - 1

БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ АДЗЕННЕ


Беларускае народнае адзенне Страница - 1

БЕЛАРУСКАЕ



НАРОДНАЕ



АДЗЕННЕ



БЕЛОРУССКАЯ



НАРОДНАЯ



ОДЕЖДА



MIKHAS ROMANYUK



BYELORUSSIAN



NATIONAL



DRESS



MIKHASS ROMANIOUK



COSTUME



NATIONAL



BIELORUSSE



MICHAS ROMANJUK



BELORUSSISCHE



VOLKSTRACHT



MIJAS ROMANIUK



EL TRAJE NACIONAL BIELORRUSO



МІХАСЬ РАМАНЮК



БЕЛАРУСКАЕ



НАРОДНАЕ



АДЗЕННЕ



ББК 85.12 Б 43



Ілюстрацьійньї матэрыял альбома складаюць фотаздьімкі і слайды адзення, зробленыя аутарам у час экспедыцый 1967— 1980 гг. Асобныя фотаздьімкі узяты з фондау дзяржауных архі-вау, музеяу і бібліятзк:



Архіу Інстьітута мастацтвазнауства, зтнаграфіі і фальклору Акадаміі навук БССР. Мінск (81, 82, 96, 97, 141);



Беларускі дзяржауны музей сацьіялістьічнага пераутварзн-ня Палесся. Шнек (14, 15, 33, 34, 108—110, 112, 115, 117, 120, 122, 194, 195, 197, 203);



Дзяржауны музей зтнаграфіі народау СССР. Ленінград (242, 244, 252, 317, 318, 320, 321, 327, 355, 372, 378, 379, 381, 382);



Дзяржауны музей Беларускай ССР. Мінск (119, 123—126, 140, 221, 223, 236, 238, 253, 308, 326, 350—354, 356, 361, 362, 421);



Дзяржауная публічная бібліятзка імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына. Ленінград (237, 239, 243, 246, 249, 250, 251, 256, 257, 258, 265).



80102—192



Б-194—81  4904000000



©Выдавецтва «Беларусь», 1981



М 301(05)—81



Ад прадзедау спакон вякоу Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоу Яна мне ласкай матчынай.



Янка Купала



Кожнаму пакаленню застаецца у спадчыну тое, што стварьші талент і працалюбства бацькоу, прод-кау, тое, што выяуляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкнєнні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.



«Усе народы,— пісау В. Р. Бялінскі,— таму толькі і утвараюць сваім жыццём адзін агульны акорд сусветна-гістарьічнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяуляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з зусім аднолькавых гукау не можа вьійсці акорд»1.



Свая, цудоуная спадчына у беларускага народа. Стагоддзямі, узбагачаючы і удасканальваючы, ня-гледзячы на цяжкія гістарьічньїя умовы, на ліхалец-ці войнау, вьіраблялі беларусы узоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідзал, у якое укладвалі тонкі густ і высокае майстзрства. Адьіходзіла і гублялася многае — лёс не песціу бе-ларусау. Але і тое, што засталося, раскрывав перад нашым сучаснікам па-мастацку дзівосньї, па-філа-софску мудры свет народа — пранікнбнага творцы і ашчаднага хавальніка лепшага, таленавітага. Бела-руская народная творчасць — паэма жыцця беларускага народа на усіх этапах гісторьіі, трапяткое люстра яго душы, невычэрпная крьініца творчага натхнення і мастацкіх вобразау.



Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Бе-ларусі з’яуляецца народнае адзенне. Сфарміраванае у вьініку доугіх і складаных працэсау развіцця матэрыяльнай і духоунай культуры народа, яно болын, чым іншьія сферы побыту, адлюстроувае нацыянальную спецьіфіку беларусау. Таму лічьіцца, што пасля мовы народнае адзенне — найважнейшая зтнічная прыкмета. Глыбока і паэтычна выказала гэта простая беларуская сялянка. Яна хоча быць пахаванай ва уборы сваёй маладосці, каб, паводле яе прыгожай фантазіі, продкі пазналі, «хто яна, хто мы як народ».



Сапрауды. Калі мы кажам «беларус, грузін, іспанец», то абавязкова хочам уявіць, як ён выгля-дае, як апрануты. Альбом «Беларускае народнае адзенне» і пакажа нам саміх сябе, пакажа усім, хто зацікавіцца, як вьіглядалі, як апраналіся беларусы, працоуныя людзі адной са славянскіх нацый. І поуныя ансамблі адзення, і кожная з яго частак — гэта, з аднаго боку, рэчы утьілітарнага прызна-чэння, з другога — творы дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Народ заусёды, ва усім — мастак. Усякі выраб яго рук адухоулены шчырасцю пачуцця, рас-квечаны цікавай выдумкай. Пры гэтым ён практыч-на і эстэтычна мэтазгодны, пазбаулены выпадковага, штучнага. Таму творы народнага дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва ва усе часы бьілі і застаюцца бясспрзчньїмі узорамі сапрауднага мастацтва, дзейс-на уплываюць на сучасную культуру, на яе далей-шае развщцё і узбагачэнне.



Згодна народным уяуленням, прыгажосць жанчыны заусёды атаясамлівалася не толькі са знєшнім выглядам, але і з яе працавітасцю, умель-ствам, густам. Калі надьіходзіла пара вьіходзіць замуж, дзяучына рыхтавала бацькоускай сям’і і жа-ніховай радні багата аздобленыя кашулі, наміткі, паясы, ручнікі. Гэтым яна сведчыла свае здольнасці, рупнасць, кравецкі і вышывальны спрыт. У народных песнях хлопцу раіцца, якую дзяучыну браць за жонку:



І не вьібірай, Ясю, каторая гладка,



Сам глядзі, у людзей пытай, чы мецена хатка.



Не уважай, Ясеньку, каб была росла,



Сам глядзі, у людзей пытай, чы умее ткаць кросна.



Не глядзі, Ясю, чы у пацёрках шыя,



Сам глядзі, у людзей пытай, чы кашулю ушые...



Не уважай, Ясю, чы пекне у танцу ходзіць,



Сам глядзі, у людзей пытай, чы усенько зробіць.



Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з пяшчотнай мелодыяй народнай песні, мяккай пла-стыкай нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драулянага дойлідства. Цесная узаемасувязь і та-нальная зладжанасць мастацтва народнага касцюма з усімі праявамі творчай дзейнасці беларускага ся-лянства, з абрадамі, звьічаямі — адна з самых яго вызначальных рыс. Як і у іншьіх відах народнага мастацтва, у традыцыйным касцюме мы назіраем тзктанічную яснасць і пластычную выразнасць, паэтычную сілу і ліра-зпічную напружанасць. Ма-ляуніча аздоблены, ён хораша упісвауся у беларускі пейзаж, адпавядау інтзр’еру сялянскай хаты з яго самабытнай мэбляй, ручнікамі, абрусамі.

 
  • Публикация расположена в следующей рубрике:
  •