Добро пожаловать!
Www.istmira.Ru
 
Первобытное общество
Древний мир
Средние века
Новое время
Новейшее время
Первая мировая война
Вторая мировая война
История России
История Беларуси
Различные темы



Контакты

 

 

логин *:
пароль *:
     Регистрация нового пользователя
 Чырвоны аловак - Страница 1 История Беларуси

А. Гужалоўскі

Чырвоны

Аловак

НАРЫСЫ ПА ГІСТОРЫІЦЭНЗУРЫ Ў БССР. 1919^1941 гг.

Мінск 2012

УДК

ББК

Г93

Р э ц э н з е н т ы:

Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк

Доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі М. І.

Мушынскі

Рэдактар: Смерачынская В. В.

Гужалоўскі, А. А.

Чырвоны аловак / А. А. Гужалоўскі. - Мінск: , 2012. - с.

На падмурку вялікага абёму архіўных дакументаў, перыёд^ікі, сучасных даследаванняў у кнізе ўперш^іню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы парт^ійна-дзяржаўнага інфар-мацыйнага кантролю ў БССР у 1919-1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая свят^іх» савецкай ідэалогіі - Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гад^і аж^шцяўлялі інфармацыйную і культурную паліт^іку камуніст^ічнай парт^іі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літара-турных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і культурнай спадчыны Беларусі.

Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культу-ролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама ш^іро-каму колу чытачоў, якія імкнуцца гл^ібей зразумець гісторыю Бела-

Русі.

Змест

Да чытача

Галоўлітбел у сістэме інфармацыйнага кантролю грамадства Парнас пад цэнзурным прыгнётам

Метамарфозы чацвёртай улад^і: ад мазаікі да маналіту Пад пільным вокам Галоўрэперткама Знікненне культурнай спадчыны

ДА ЧЫТАЧА

Калі не выказаны супрацьлегл^ія думкі, то няма з чаго выбраць лепшае.

Герадот

Глабалізацыя мед^іяпрацэсаў, развіццё сродкаў сувязі, выка-рыстанне новых тэхналогій у сферы перадачы і захавання інфар-мацыі - гэта найважнейш^ія фактары, што абумовілі з’яўленне ў ХХІ ст. новага светапогляду. Паш^ірэнне камунікат^іўных магчымасцяў прывяло да размыцця межаў паміж краінамі, пяш^трэння абмену і ўзаемадзеяння розных культур, а галоўнае, - да фарміравання новага адкрытага грамадства. Здавалася б, у ім няма месца такой з’яве як паліт^ічная цэнзура. Кожны грамадзянін мае права атрымліваць любую інфармацыю, калі яна не з’яўляецца дзяржаўнай альбо ваеннай тайнай.

Арт^ікул 33 Раздзела І Кансг^ітуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., забараняе цэнзуру ў нашай краіне. Адпаведна арт^ікулу 17 «Закона аб інфармацыі, інфармат^ізацыі і абароне інфармацыі Рэспублікі Беларусь» «^да інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана, адносіцца: інфармацыя аб прыватным ж^шці фі-зічнай асобы і персанальныя даныя; звесткі аб дзяржаўных сакрэтах; інфармацыя, якая змяшчае камерцыйную і прафесійную тайну; інфармацыя, якая маецца ў справах аб адміністрацыйных правапа-рушэннях, матэрыялах і крымінальных справах органаў крыміналь-нага пераследу і суда да заканчэння вытворчасці па справе; іншая інфармацыя, доступ да якой абмежаваны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь»1.

Тым не менш, мы штодня сут^ікаемся з дзейнасцю дзяржаў-ных органаў (прыт^ім не толькі ў краінах аўтарытарнага т^іпу) і транснацыянальных карпарацый па маніпуляванні сацыяльна-паліт^ічнай і культурнай сферамі грамадскага ж^іцця. Паліт^ічная цэнзура як форма ідэалагічнага кантролю грамадства існуе ў сённяшнім свеце, але ўжо не толькі ў яе класічных праявах, пра якія ідзе размова ў прапанаванай кнізе, але ў выглядзе запалохвання галоўных рэдактараў, выдаўцоў, распаўсюджвальнікаў, кіраўнікоў друкарняў, негалоснай забароны на распаўсюджванне друкаваных 1

Выданняў праз падпісныя і рознічныя сеткі, адмовы ў выдачы рэгістрацыйных пасведчанняў, адабрання з продажу 1 падчас ператрусаў, нарэшце, абмежавання доступу да інтэрнэту.

 
  • Публикация расположена в следующей рубрике:
  •