Добро пожаловать!
логин *:
пароль *:
     Регистрация нового пользователя
 Беларускае народнае адзенне Страница - 2

Гістарьічнае развіццб беларускага народнага адзення адбывалася у непасрэднай сувязі з прырод-на-кліматьічньїмі і сацьіяльна-зканамічньїмі умовами Засцерагаючы чалавека ад холаду і спбкі, адзенне адпавядала таксама маральным патраба-ванням, задавальняла эстэтычныя густы. У розныя часы і па-рознаму яно выконвала магічную і абра-давую функцьіі, служыла сродкам адрознення па-водле сацыяльнага паходжання, роду заняткау. Па састауных частках касцюма, спосабу нашэння, па кампазщыйна-дэкаратыунаму афармленню, кала-рыту і арнаментыцы можна было дазнацца, з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост.

У святочным і абрадавым адзенні адлюстрава-лася само жыццё беларуса, яго светапогляд, адносі-ны да людзей. Ільняное белае адзенне з саматканкі спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджзн-ня да смерці. У зіхатліва-бельї мятлік апраналі немаулятка, у далікатна вышытай кужэльнай ка-шулі апускалі нябожчыка у магілу. Сама назва — Беларусь, як мяркуюць некаторыя гісторьікі, этнографы, паходзіць ад таго, што улюбёным колерам адзення беларусау быу белы. Даунімі традьїцьіямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці радзіньї, з выпадку радасці ці жалобы. У пост, напрыклад, хадзілі у «пасцяным» касцюме, у якім адсутнічау чырвоны колер. У самае прыгожае убіраліся і да працоунай урачьістасці: першы выган жывёлы «на юраускую расу», свята першай баразны, першага снапа на ні-ве, першага пракосу на сенажаці.

Асабліва строгі і вытанчаны быу святочны касцюм маладзіц да нараджэння першага дзіцяці. Нібьі гатычныя мадонны, павітьія у бялюткія наміт-кі, апранутыя ва узорьіста-маляунічьія андаракі, велічна і грацыёзна хадзілі яны па роднай зямлі і, як усе жанчыны свету, адчувалі сябе ва урачыстых уборах вьісакародньїмі і прьігожьімі, шчаслівьімі і радасньїмі.

Менавіта жаночы касцюм з найбольшай ярка-сцю і паунатой увасабляе мастацкае мысленне народа, багацце яго фантазіі, развітасць густу і пачуццё меры. Ён — найболып яскравая і пераканальная частка рукатворнай спадчыны беларускага народа.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА АДЗЕННЯ

Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяу. Але асноуныя яго відьі і састау-ныя часткі, спосабы пашыву і кампазіцьійньїя ра-шзнні, каларыстычныя і арнаментальныя асабліва-сці пачалі складвацца з канца XIII ст. адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці. Касцюм беларусау развівауся у кантакце з касцюмамі рускіх, украінцау, а таксама літоуцау, палякау, іншьіх на-родау, і поруч са сваімі нацьіянальньїмі рьісамі ён узбагачауся іншанацьіянальньїмі.

У часы панавання стылю готьікі узнікла тзхні-ка крою, удасканальвалася кравецкае рамяство, што азначыла цэлы этап у гісторьіі касцюма, у тым ліку беларускага. Нескладаныя канструкцьіі і простыя сілузтьі перыяду Кіеускай Русі саступілі месца прынцыпова новым. У святочным, а потым і у бу-дзённым гарнітурьі замацаваліся андарак, гарсэт, намітка. Кашуля ускладнілася распрацоукай крою, адкладным кауняром, світа — вьітачкамі для ства-рэння аб’ёму, авальным падкроем проймы і аката рукавоу. Змясціліся акцэнты дэкору, а сам ён стау больш разнастайны і вытанчаны. У сё гэта было крокам наперад у секулярьізацьіі касцюма ад хрьісціян-скіх догмау, ад іх патрабавання старанна хаваць цела. Набліжаньї да абрысау чалавечай фігурьі, эстэ-тычна змястоуны, ён адпавядау духу рэнесансавага светауспрымання. Беларускі касцюм XVI ст. меу характэрныя прыкметы касцюма зпохі Адраджэння, а з найбольш спецьіфічньїх — тэндэнцьп да агульнай строгасці ансамбля, перавагі спалучэння белага з чырвоным у каларыстыцы, геаметрычных узорау у арнаментыцы. Беларускі касцюм набыу заверша-насць як цэласная сістзма, свой утьілітарньї і мастац-кі вобраз.

Далейшае яго развщцё ад XVII да сярздзіньї

XIX ст. ішло не па шляху карэнных пераутварэнняу, а па шляху тых ці іншьіх змен, звязаных з мады-фікацьіяй элементау адзення, насычэннем каляро-вай гамы, пераасэнсаваннем арнаментальных ма-тывау, замацаваннем рзгіянальньїх адметнасцей. Аднак развщцё не было просталшейным. Яно адбы-валася ва умовах разлажэння феадальнага ладу і станаулення капіталістьічньїх адносін. У другой палове XIX ст., а у раёнах з больш трывалым патрыярхальным укладам к канцу XIX — пачатку

XX ст., разам з фарміраваннем беларускай буржуаз-най нацьіі яшчэ больш выразна акрзсліваецца этна-графічнае аблічча беларускага народнага адзення як важнага паказчыка нацыянальнай культуры. Менавіта касцюм беларускіх сялян гэтай пары выступае як традыцыйны, класічньї узор народнага мастацтва. Аднатыпны для усёй Беларусі, ён разам з тым мае шэраг лакальных разнавіднасцей — строяу.

Сярэднекантынентальны клімат беларускага краю вымагау адносна цёплага і закрытага адзення. Матэрыял для яго давала мясцовая сьіравіна — лён, радзей каноплі, воуна у натуральнай і паунатураль-най сялянскай гаспадарцы, вытканая у хатніх умовах, на кроснах. Фарбавалі прьіродньїмі фарбаваль-нікамі — настоямі трау, кары, лісця і шышак дрэу, балотнай жалезнай рудой. Ільняньїя тканіньї, якія ішлі на кашулі, фартухі, галауныя уборы, не фарба-валіся. Белае палатно аздаблялі звычайна чырвоным геаметрычным арнаментам, які рабіуся наты-каннем ці вышыукай. У старажьітнасці чырвоны колер сімвалізавау жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каунер, разрэз пазухі, рукавы, ніз адзежыны служыу засцерагальным знакам. Ён жа адыгрывау істотную кампазіцьійную ролю, яднаючы часткі адзення у мастацкае цэлае. Паліхромнасць уласціва суконным і паусуконным тканінам паясно-га адзення, а таксама поясу. Тут вышыука амаль адсутнічае, а тканы узор вызначаецца сакавітасцю тонау, смеласцю іх спалучэнняу — чырвоны, зялёны, сіні, белы. Удала вьїкарьістоуваліся у аздобе касцюма натуральный серабрыстыя тоны льну і воуны. 3 другой паловы XIX ст. са з’яуленнем анілінавьіх фарбавальнікау і фабрычных нітак спектр колерау дапоуніуся аранжавым, фіялетавьім, блакітньїм, малінавьім, ярка-зялёным.

 
  • Публикация расположена в следующей рубрике:
  •  

     

    Другие материалы по теме. Литература. История Беларуси.

     

    Www.istmira.ru