Добро пожаловать!
логин *:
пароль *:
     Регистрация нового пользователя
 Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае Страница - 7

Адначасова тут ва умовах зтнічна разнастайнага насельніцтва фарміравалася новая арьігінальная культура. Даныя ар-хеалогіі паказваюць, што у ёй «дзівосна перапляталіся мясцо-выя, пауднёвыя І заходнія рысы, але дамінавала усходнесла-вянская культура. Вельмі магчыма, што менавіта у гзтых умовах бьті закладзены першыя асновы беларускай народнасці»71. Як бачым, найноушыя навуковыя даныя адхіляюць укаране-лую у навуцы думку, паводле якой фармІраванне беларускай народнасці І культуры началося пасля уваходжання Беларусі у склад Вялікага княства Літоускага, дзесьці у XIV—XVI стст.

Усё разам узятае — высокае зканамічнае развіцце, прьшіу новага насельніцтва, што абумовіла далейшы рост прадукцый-ных сіл, канцэнтрацыя вялікіх багаццяу у руках новагародскіх феадалау і далейшае умацаванне іх улады — павялІчвала палі-тычную вагу Новагародскай зямлі сярод іншьіх гістарьічньїх абласцей Беларусі і дало ёй магчымасць стаць новым дзяржа-ваарганізуючьім цэнтрам беларускіх І размешчаных сярод іх балцка-літоускіх земляу.

Наяунасць мяшанага дрьігавіцка-крьівіцкага насельніцтва І інвентар могільнікау72, тып жыллёвых збудаванняу73 перака-науча сведчаць пра шчыльныя зканамічньїя і культурныя су-вязі Новагародскай зямлі з Полаччынай. Новагародскі храм

XII ст. носіць на сабе яскравыя сляды уплыву полацка-віцебс-кага дойлІдства74. Нездарма ж некаторыя даследчьікі лічьілі, што Новагародская зямля належала Полацкаму княству75. Ва Усякім разе бясспрэчна тое, што працэс узаемнага зканамічна-га і культурнага збліжзння паміж беларускімі землямі у XII—

XIII стст. не толькі не абмінуу Новагародскую зямлю, але і выразней за усё тут праявіуся. Зканамічна магутныя новага-родскія феадалы і Узялі У свае рукі збіранне у адзінае цзлае беларускіх земляу, зканамічнае і культурна-зтнічнае збліжзнне якіх пачалося раней.

Значзнне Новагародскай зямлі як цэнтра новай дзяржавы добра разумелі галіцка-вальїнскія князі, якія самі прзтзндавалі на ролю збіральнікау пауднева-заходніх і заходніх старажыт-нарускіх земляу. І таму аслабленне і захоп яе бьілі іх мзтай. Аднак мангола-татарскае нашэсце аслабіла Галіцка-Вальїнс-кую зямлю, і яе князі павінньї бьілі саступІць ролю збіральнікау гэтых земляу Новагародку.

Такім чынам, у сярздзіне XIII ст. цзнтр палітьічнага жыцця Беларусі перайшоу з Полацка у Новагародак, які стау асярод-кам зараджзння новай дзяржаунасці. Вядома, гэта негаворыць аб страце Полацкам свайго значэння у далейшай псторьй Беларусь Ён яшчэ доуп час быу цэнтрам сваёй зялш 1 адыгры-вау в ял 1 кую ролю у эканам1чным, пал^тычным культурным жыцщ усёй дзяржавы. Таюм чынам, не утварэнне ВКЛ было перадумовай фарм1равання тэрыторьй Бел ару с11 беларускай народнасщ I культуры, а, наадварот, працэс фарм1равання тэрыторьй Беларуа, беларускай народнасщ 1 культуры, яю пра-ходз$ на грунце эканам1чнага культурнага збл1жэння бела-русюх земляу, 1 зараджэння новай дэяржаунасщ у Новагарод-ку быу перадумовай утварэння ВКЛ.

СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА - ПСТАРЫЧНАЯ ВОБЛАСЦЬ БЕЛАРУСІ

Пытанне аб месцазнаходжанні летапіснай Літвьі — адно з найважнейшых у нашым даследаваннІ. Сапрауды, дзе была тая зямля, імя якой пасля дало назву адной з буйнейшых дзяржау у Еуропе? Гэта праблема патрабуе дэталёвага разгляду, бо з яе заблытвання найперш і пачынаецца заблытванне гісторьіі утварэння ВКЛ.

У розныя пстрычныя перыяды пад Літвой разумелі не ада у і тую ж тэрыторыю, не адзін І той жа народ. Яшчэ у канцы XIX ст. А. Качубінскі аспрэчвау тых вучоных, якія «сучаснае зтнаграфічнае становішча Літвьі узводзілі у становішча дагІ-старычнае, ад веку непарушнае»76. На жаль, гэта слушная думка была пакінута у навуцы па-за увагай, і па-ранейшаму у дас-ледаваннях і падручніках па гісторьіі Старажытная Літва ата-ясамліваецца з іншай гістарьічнай вобласцю —Аукштайціяй, якая займала усходнюю частку сучаснай Літвьі77.

Адной з прычын атаясамлівання летапіснай Літви і Аукш-тайціі з’яуляецца тое, што апошняя у старажьггнарускіх лета-пісах не згадваецца. Таму быу зроблены вывад. што яна выступав тут пад назвай Літвьі78. Гэта стала агульнапрынятым, што і стрьімлівала далейшае высвятленне пытання, дзе была летапісная Літва XI—XIII стст. Даследчьікі, замест таго каб уважліва прачытаць і прааналізаваць адпаведныя месцы лета-пісау з мэтай даць адказ на гэта пытанне, бяздоказна паута-ралІ: Літва — гэта Аукштайція. Аднак Літва XI—XII стст. — гэта зусім не Аукштайція, і знаходзілася яна не там, дзе яе змяш-чаюць даследчьїкі.

Адказ на пытанне, дзе была летапісная Літва, даюць галоу-ным чынам некаторыя запісьі нашых летапісцау. Паведамленні гэтыя, як убачым, пацвярджаюцца тапанімікай і іншьімі матэ-рьіяламі.

Іпацьеускі летапіс пад 1159 г. паведамляе пра тое, што менскі князь Валадар Глебавіч «ходяше под Литвой в лесех»79, а пад 1162г., што ён жа вьіступіу на свайго праціу ніка «с Литьвою»80. Адсюль бачна, што Літва знаходзілася па суседству з Менскім княствам. Да такой самай высновы, грунтуючыся на тых жа самых летапісньїх звестках, прыйшоу і А. Насонау81.1 гэта добра пацвярджае тапаніміка. На правым беразе Усы (прыток верхняга Нёмана), па якой ішоу заходні рубеж Менскага кня-ства, мы знаходзім у Стаубцоускім і Уздзенскім раёнах Менс-кай вобласці тапонімьі «Літва», якія, бясспрэчна, з’яуляюцца аутографамі, што пакінула тут Старажытная Літва.

Тэрыторыю, якая ляжала на захад ад Менска, як Літву па-казвае, але ужо з боку Новагародка (і гэта асабліва каштоу-на), запіс Іпацьеускага летапісу пад 1262 г. Паведамляецца, што князь Войшалк «учини собе манастырь на реце на Немне, межи Литвою и Новымгородком»82. Як вядома, Войшалк заснавау манастыр пры упадзенні ракі Валаукі у Нёман, там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаурышава83 (на пауночны усход ад Навагруд-ка). Такім чынам, згодна з летапісам, на пауночны усход ад Лаурышава, за Нёманам, у кірунку Менска знаходзілася Літва, што цалкам адпавядае летапісньїм звесткам 1159 і 1162 гг. Г эта ж пацвярджаюць і указаныя ужо нам тапонімьі «Літва». Калі б пад Літвой тут разумелася Аукштайція, то летапісец ніяк не сказау бы, што заснаваны Войшалкам манастыр быу паміж Літвою і Новагародкам, бо Аукштайція знаходзілася ад Новагародка не у пауночна-усходнім, а у пауночна-заходнім кірунку.

 
  • Публикация расположена в следующей рубрике:
  •  

     

    Другие материалы по теме. Литература. История Беларуси.

     

    Www.istmira.ru